Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Бараноўскага з намеснікам Міністра замежных спраў Дамініканскай Рэспублікі
15.08.2024 г.15 жніўня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Дамініканскай Рэспубліцы па сумяшчаніцтве Валерый Бараноўскі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Дамініканскай Рэспублікі Хасэ Хуліа Гомесам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан двухбаковых беларуска-дамініканскіх адносін і дамовіліся працягваць узаемадзейнічаць па шэрагу напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, як у эканамічнай, так і ў гуманітарнай галінах.