:

Аб удзеле Пасла Беларусі на Кубе В.Бараноўскага у бізнес-форуме «ЕАЭС — Куба»

21.05.2024 г.

21 мая 2024 г. пад старшынствам кіраўніка Гандлёвай палаты Кубы Антоніа Карыкартэ Кароны адбыўся бізнес-форум «ЕАЭС – Куба». Ад Рэспублікі Беларусь у мерапрыемстве прыняў удзел Пасол Валерый Бараноўскі.

У ходзе форуму прадстаўлены перспектывы супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і турызму, асаблівая ўвага нададзена паглыбленню ўзаемадзеяння дзелавых колаў, а таксама рэалізацыі сумесных праектаў на базе Індустрыяльнага парку Еўразійскага эканамічнага саюза ў кубінскай Свабоднай эканамічнай зоне «Марыэль».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці